Міністр фінансаў Уладзімір Амарын лічыць рашэнне аб увядзенні 30-працэнтнага збору з пакупнікоў валюты узважаным і абгрунтаваным.

«У цяперашняй сітуацыі гэта узважанае, правільнае і абгрунтаванае рашэнне. Вы ж бачыце, што адбывецца вакол», — сказаў ён.

Пытанне аб тым, ці з'яўлялася такое рашэнне адзіным выхадам у існуючай эканамічнай сітуацыі, засталося без канкрэтнага адказу.

Пры гэтым Амарын не змог назваць яшчэ краіны, дзе існуе практыка спагнання збораў пры куплі замежнай валюты.

«Думаю, што існуе такая практыка, але не магу сказаць дзе», — адзначыў ён.

Сёння Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэнне аб часовым увядзенні 30-працэнтнага збору пры куплі валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Прадпрыемствы і банкі будуць выплачваць дадзены збор пры набыцці валюты на біржы, грамадзяне — у выглядзе камісіі пры куплі ў банках. Выплачаныя сродкі будуць накіроўвацца ў бюджэт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру