Беларускія банкі пачалі ўводзіць абмежаванні на аперацыі па картках і павялічваюць тэрмін выдачы наяўных.

Напрыклад, Альфа-Банк папярэджвае кліентаў: «Калі вы збіраецеся зняць вялікую суму (ад 10 мільёнаў беларускіх рублёў), альбо замежную валюту ў любым памеры, вам неабходна замовіць сродкі папярэдне — за 5 рабочых дзён».

Альфа-Банк паведаміў і пра тое, што часова не будзе прадастаўляцца паслуга «Трансфер» у частцы аўтаматычнай пакупкі замежнай валюты. Грашовыя пераводы ў інтэрнэт-банку «Альфа-Клік» і мабільным банку «Альфа-Мабайл» працуюць у штатным рэжыме за выключэннем магчымасці куплі замежнай валюты за беларускія і расійскія рублі.

Аб поўнай забароне на перавод грошай з рублёвых рахункаў на валютныя заявіў сёння раніцай, 19 снежня, Белінвестбанк. Таксама банкам ўведзена забарона на «ўзнос наяўных беларускіх рублёў на карткі, намінаваныя ў замежнай валюце, на выдачу наяўнай замежнай валюты па картках, намінаваных у беларускіх рублях, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на выкананне безнаяўных плацяжоў у беларускіх рублях з бягучых (разліковых) рахункаў, адкрытых у ААТ «Белінвестбанк» і з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, эмітаваных ААТ «Белінвестбанк», на рахунку ААТ «Белінвестбанк» у замежнай валюце».

Вечарам 19 снежня Белінвестбанк пашырыў спіс забаронаў.

Так, для ўсіх ізноў выпускаемых (замяняемых) плацежных картак банка ў беларускіх рублях устаноўлена забарона на магчымасць здзяйсняць аперацыі за межамі Беларусі. Для ўсіх раней выдадзеных картак у беларускіх рублях устаноўлена забарона на магчымасць здзяйсняць аперацыі за межамі Беларусі, калі такая магчымасць не была зроблена кліентам раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?