У Беларусі днём 19 снежня ў сувязі з DDoS-атакай на абсталяванне нацыянальнага інтэрнэт-правайдэра РУП «Белтэлекам» адзначаліся цяжкасці з доступам да шэрагу рэсурсаў байнэту.

«Спецыялістамі прыняты ўсе меры па лакалізацыі магчымых праблем», — цытуе БелаПАН паведамленне нацыянальнага аператара сувязі.

DDoS — атака на вылічальную сістэму (звычайна зладжанная хакерамі) з мэтай давесці яе да збою і ускладніць карыстальнікам доступ да рэсурсаў сістэмы.

«Белтэлекам» з'яўляецца першасным інтэрнэт-правайдарам у Беларусі, ажыццяўляе перадачу дадзеных, забяспечвае доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў інтэрнэту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру