Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 19 снежня ўхваліў праект закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год». Ён быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні 17 снежня.
Прадстаўляў парламентарыям законапраект міністр фінансаў Уладзімір Амарын, паведамляе БелаПАН.
Бюджэтныя расходы зацверджаныя ў аб'ёме 141 трлн. рублёў зыходзячы з прагназаванага аб'ёму даходаў у суме 156,7 трлн. рублёў. Прафіцыт бюджэту складзе 15,7 трлн. рублёў.
Асноўнымі крыніцамі папаўнення бюджэту будуць падатковыя даходы.
Папраўкамі ў Падатковы кодэкс прадугледжаны павелічэнне ставак акцызаў на ўсе падакцызныя тавары, акрамя піва і аўтамабільнага паліва, павелічэнне стаўкі падатку на прыбытак для банкаў і страхавых арганізацый з 18% да 25% і рост стаўкі падаходнага падатку з 12% да 13%.
Агульная сума даходаў кансалідаванага бюджэту прагназуецца на ўзроўні 252,9 трлн. рублёў, ці з ростам да чаканага выканання 2014 года на 18,7%.
Расходы кансалідаванага бюджэту сфарміраваныя ў суме 237,9 трлн. рублёў, у тым ліку прадугледжаныя сродкі на штомесячныя выплаты сем'ям, якія выхоўваюць двух і больш дзяцей, у памеры 1,6 трлн. рублёў.
Запланаваныя сродкі ў 3 млрд. долараў ЗША на пагашэнне знешніх дзяржаўных абавязацельстваў.
Члены Савета Рэспублікі Пётр Шэршань, Аляксандр Косінец і Мікалай Казаравец. Фота БелТА.
Старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў і яго намеснік Анатоль Русецкі. Фота БелТА.
Члены Савета Рэспублікі Юрый Мароз і Уладзімір Дворнік. Фота БелТА.
Члены Савета Рэспублікі Андрэй Паўлоўскі, Мікалай Радаман і Васіль Равяка. Фота БелТА.
Савет Рэспублікі, 19 снежня. Фота БелТА.
Савет Рэспублікі, 19 снежня. Фота БелТА.
Савет Рэспублікі, 19 снежня. Фота БелТА.
Савет Рэспублікі, 19 снежня. Фота БелТА.





