Начальнік Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай Расіі генерал-лейтэнант Міхаіл Мізінцаў далажыў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, што вылічальная моц Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай Расіі ў тры разы перавышае магутнасць аналагічнай сістэмы Пентагона.

Як заявіў Мізінцаў, сэрца праграмна-апаратнага комплексу — сістэма ўніфікаваных, тэрытарыяльна размеркаваных, магутных цэнтраў апрацоўкі дадзеных, якія дублююць адзін аднаго.

«Іх сумарная вылічальная магутнасць перавышае паказчыкі аналагічнай сістэмы апрацоўкі дадзеных Пентагона ў тры разы, а аб'ём захоўваемых дадзеных — у 19 разоў», — цытуе генерала ria.ru.

Мізінцаў дадаў, што для функцыянавання цэнтраў кіравання Узброеных сіл у адзінай абароненай інфармацыйнай прасторы створаны праграмна-апаратны комплекс, «які, па сутнасці, рэалізуе функцыі аўтаматызаванай сістэмы кіравання абаронай краіны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру