Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, наведваючы 19 снежня Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо даў распараджэнне ўсім дзяржаўным органам і структурам па скарачэнні матэрыяльнага забеспячэння ў два разы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта не тычыцца заробкаў.
«Мы ўжо дайшлі да таго, што ў нас усё, хто можа, павінен і не павінен, ездзяць на персанальных аўтамабілях. А бензін сёння каштуе нятанна. Вось, здавалася б, дробязь, а ўсе хочуць мець годны заробак і танныя крэдыты на жыллё як мінімум, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Гэта правільна. Таму заработную плату і жыллё мы будзем падтрымліваць, а дзе можна скараціцца — там трэба абавязкова скарачацца, аптымізаваць».





