Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 снежня, наведваючы Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

«Колькі б у нас грошай ні было, мы будзем эканоміць, дзе толькі можна. Чаму? Хопіць ужо кувыркацца з гэтымі валютамі.

Трэба зразумець адно: калі мы хочам стабільнасці на валютным рынку, то, пачынаючы ад простага грамадзяніна, нас з вамі, і заканчваючы юрыдычнымі асобамі, кожны павінен хоць па капейчыну ўносіць у рэзерв дзяржавы.

Калі гэта будзе — будзе стабільнасць. А калі будзе, што адны прыносяць у краіну валюту і грошы, а іншыя проста прыходзяць у абменнікі, іх скупляюць і марнуюць або кладуць у панчоху, тады і краіна будзе так кувыркацца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?