У Беларусі кожны чалавек можа разлічваць на поўную аб'ектыўнасць і незалежнасць дзяржорганаў.

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 снежня, наведваючы Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Лукашэнка адзначыў, што, калі выдзелілі Следчы камітэт і зрабілі яго незалежным, з'явілася здаровая канкурэнцыя. «Ты выявіў правапарушэнне, сабраў доказы, правёў першаснае расследаванне і перадаеш гэта, калі лічыш патрэбным, следчаму. Ён глядзіць, наколькі аб'ектыўна, непрадузята і усёабдымна ты гэта зрабіў. Калі не — забірай дакументы і ідзі дапрацоўваць. Гэта значыць з'явілася не толькі аб'ектыўнасць, з'явілася незалежнасць у гэтым працэсе».

«Ніхто ж, нават з нашай апазіцыі так званай, нават пятай калоны, слухаўку, пазваніў — асудзілі кагосьці. Не дазволена нікому! Я імгненна буду праінфармаваны па гэтым пытанні. І мала не падасца, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што ўмешваецца ў гэты працэс толькі ў плане ўзмацнення адказнасці нягоднікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру