Фота Рады ЕС.

Фота Рады ЕС.

Лідары Еўрасаюза паслалі Маскве яснае папярэджанне ў выніковай заяве саміта ЕС, што прайшоў 19 снежня ў Брусэлі. Для гэтага яны свядома выбралі той выраз, які ў 1982 годзе ўжыў прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган, які праводзіў курс на жорсткую канфрантацыю з СССР. ЕС заявіў, што будзе «стаяць да канца» (stay the course, выраз з ваеннага лексікона) у доўгай канфрантацыі з Расіяй, калі Уладзімір Пуцін не выведзе свае войскі з Украіны.

«Хопіць нам рэагаваць і абараняцца. Мы як еўрапейцы павінны аднавіць упэўненасць у сабе і ўсвядоміць сваю сілу», — заявіў Дональд Туск, які старшыняваў на кароткім саміце ЕС у Брусэлі ў чацвер.

Туск заявіў, што Еўропа конча павінна быць адзінай у пытанні санкцый супраць Расіі.

«Відавочна, што мы не знойдзем доўгачасовай перспектывы для Украіны, калі не будзе адэкватнай, цэльнай і адзінай стратэгіі Ес адносна Расіі», — дадаў Туск.

На саміце абгаворваліся таксама эканамічныя пытанні. Туска моцна хваляць заходнія СМІ і палітыкі за тое, што яму, у адрозненне ад ягоных папярэднікаў, удалося арганізаваць сустрэчу так, што яна прайшла за адзін дзень, а не за два, як бывала раней, прычым удзельнікі не засядзеліся да позняй ночы, як бывала раней. У прыватнасці, Туск пачаў сустрэчу рыхтык у запланаваны час, не чакаючы, пакуль у залу з'явіцца канцлер Аўстрыі Файман, які спазняўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?