47-гадовы Душан Угрын-малодшы 19 снежня прадстаўлены ў якасці новага галоўнага трэнера мінскага «Дынама». Пагадненне з чэшскім спецыялістам падпісана тэрмінам на адзін год. Поўны склад трэнерскага штаба новага галоўнага трэнера будзе абвешчаны пазней, паведаміла прэс-служба клуба.
У чэмпіянаце Чэхіі Угрын-малодшы ў якасці галоўнага трэнера двойчы заваёўваў сярэбраныя медалі: спачатку з «Младай» з Баляслава (2005/2006), а затым — з пльзеньскай «Вікторыяй» (2013/2014). У тым жа годзе «Вікторыя» стала фіналістам Кубка Чэхіі. Акрамя працы з клубамі з Чэхіі («Багеміянс», «Млада», «Вікторыя») трэнер вызначыўся ў Румыніі («Цімішаара» і «ЧФР»), на Кіпры (АЕЛ) і Грузіі, дзе аформіў «дубль» з тбіліскім «Дынама» (золата чэмпіянату і кубак краіны) у сезоне 2012/2013.
Угрын-малодшы з'яўляецца сынам Душана Угрына — былога галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Чэхіі, з якой у 1996 годзе ён заваяваў сярэбраныя медалі чэмпіянату Еўропы.
Душан Угрын-малодшы стаў 29-м трэнерам з 1999 года, калі гаспадаром «Дынама» стаў бізнесмен Юрый Чыж.
У сезоне-2014 дынамаўцамі кіраваў Уладзімір Журавель, які вывеў каманду ў групавы раўнд Лігі Еўропы і прывёў яе да сярэбраных медалёў чэмпіянату краіны.





