Каля 19.00 доступ да сайта «Салідарнасці» (gazetaby.com) на тэрыторыі Беларусі аказаўся заблакаваны.
Доступ да сервера заблакаваны з беларускага сегмента сеткі Інтэрнэт. Блакаванне ажыццяўляецца на ўзроўні магістральнага канала сувязі, паведамляюць супрацоўнікі сайта ў сацсетках.
За межамі краіны наш рэсурс адчыняецца.
У дадзены момант супрацоўнікі сайта спрабуюьц зрабіць усё магчымае, каб сайт «Салідарнасці» быў разблакаваны на тэрыторыі Беларусі (пакуль яго можна адкрыць толькі праз браўзэры Opera Turbo і Opera Mini).
Зайсці на gazetaby.com таксама можна праз ананімайзэры — да прыкладу http://anonymouse.org/anonwww.html.
Сачыце за навінамі нашага рэсурсу ў сацыяльных сетках:
Facebook — https://www.facebook.com/gazetaby
Вконтакте — http://www.vk.com/gztby





