Навукоўцы склалі спіс тэрыторый, дзе вырошчваюць два асноўныя на сёння віды кавы: Coffea arabica і Coffea canephora. Да 2050 года палова з іх стане непрыдатнай нават пры мінімальных выкідах парніковых газаў. Найбольш пацерпяць В’етнам і Бразілія.

Уратаваць адзін з любімых напояў чалавецтва можа перанос пасадак кафейнага дрэва ў больш высокія шыроты.

Але гэта будзе мець свае наступствы: прыйдзецца высякаць лясы, што таксама адаб’ецца на клімаце.

У экватарыяльных раёнах Coffea canephora, што горш перажывае змены клімату, зможа замяніць больш трывалае да падвышэння тэмпературы Coffea arabica, адзначаюць навукоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?