ААТ «ЦУМ Мінск» не будзе падымаць цэны і не адменіць пераднавагоднія зніжкі, паведаміў першы намеснік гендырэктара гэтага гандлёвага прадпрыемства Аляксей Сокал.

«На ўсе паступленні павышэння цэн няма. Усе акцыі працягваюцца ў працоўным рэжыме, як і планавалася. Нічога не адмянялася», — сказаў Аляксей Сокал.

«На сённяшні дзень у нас тавараў у дастатковай колькасці», — дадаў першы намеснік гендырэктара. Ён адзначыў, што цяпер найбольшым попытам карыстаецца буйнагабарытная бытавая тэхніка, але пастаўшчыкі гатовыя задаволіць патрэбы пакупнікоў.

«Вось, напрыклад, сёння з раніцы мы атрымалі больш за 100 халадзільнікаў і пральных машын завода «Атлант».

Ёсць павышаны попыт па гэтых пазіцыях, але пытанняў па асартыменце не ўзнікае. Тавар мы атрымліваем ад вытворцаў па тых жа цэнах, што і раней», — канстатаваў ён.

Адна з чарговых акцый пройдзе ў ЦУМе 21 снежня.

Універсам анансаваў на гэты дзень зніжкі ў 15% на буйную бытавую тэхніку, 17% — на тэлевізары, ноўтбукі, планшэты і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?