Міністэрства гандлю Беларусі прыпыніла работу 13 інтэрнэт-магазінаў. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік міністра Ірына Наркевіч.

«Міністэрства гандлю як рэгулятар было рада, што інтэрнэт-гандаль у краіне актыўна развіваецца. Але апошнім часам чамусьці нашы інтэрнэт-магазіны раптам палічылі, што ўведзены мараторый на павышэнне цэн і наогул заканадаўства нашай краіны іх не датычыцца. Вядома, гэтага не павінна быць, таму сёння мы закрылі 13 інтэрнэт-магазінаў. Акрамя таго, тром інтэрнэт-пляцоўкам выпісаны папярэджанні», - адзначыла Ірына Наркевіч.

Закрытыя інтэрнэт-магазіны дапусцілі парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў, што выявілася, у прыватнасці, у невыкананні патрабаванняў аб размяшчэнні на сайце цаны выключна ў беларускіх рублях, поўнай інфармацыі аб прадаўцы, вытворцы і імпарцёры, рэквізітаў аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка. Работа інтэрнэт-магазінаў будзе адноўлена 24 снежня пры ўмове прадастаўлення суб'ектамі гандлю ў Мінгандаль дакументаў, якія пацвярджаюць выкананне выдадзеных ім прадпісанняў аб спыненні парушэнняў правоў спажыўцоў.

Прадпісанні аб устараненні выяўленых парушэнняў заканадаўства аб рэкламе вынесены сайтам www.deal.by, www.migom.by, www.kufar.by. На іх размяшчаецца рэклама тавараў з пазначэннем кошту ў доларах ЗША.

Гэта недакладныя звесткі аб цане тавару, таму што па заканадаўстве цана на тавар павінна быць устаноўлена ў беларускіх рублях. Цяпер вядзецца работа па прыцягненні ўладальнікаў гэтых сайтаў да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.12.15 КоАП Беларусі, у адпаведнасці з якім прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад Br3 млн да Br7,5 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?