Афіцыйны прэс-рэліз рэдакцыі Onliner.by

Дарагія сябры! Паважаныя калегі, кліенты, чытачы!

Сёння Аператыўна-аналітычны цэнтр прыняў рашэнне аб выключэнні даменнага імя Onliner.by з рэестра нацыянальнай даменнай зоны.

Раней Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь паведаміла пра выяўленне ў працы нашага сайта парушэнняў заканадаўства аб гандлі, у тым ліку рэгулюючага парадак рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт.

У сувязі з гэтым мы хочам заявіць наступнае.

Onliner.by выступае за развіццё цывілізаванага інтэрнэт-гандлю і абарону правоў спажыўцоў. Мы на 100% беларуская кампанія, і ўся наша праца на працягу 14 гадоў была накіравана на паляпшэнне якасці жыцця мільёнаў беларусаў. Мы спраўна плацім падаткі ў Беларусі і дапамагаем развіваць бізнес тысячам беларускіх прадпрыемстваў і прыватных прадпрымальнікаў, ствараем працоўныя месцы па ўсёй краіне, у тым ліку для кампаній, якія вырабляюць тавары і паслугі ў нашай краіне.

Onliner.by робіць усё, каб адпавядаць патрабаванням Мінгандлю, у тым ліку па прасоўванні айчынных тавараў. Мы аператыўна укараняем шэраг зменаў на сайце, прадпісаных Міністэрствам гандлю.

Onliner.by заўсёды гатовы для далейшага супрацоўніцтва. Калектыў кампаніі, нашы наведвальнікі і кліенты спадзяюцца на больш хуткае вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Дзяніс Блішч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0