Фота klitschko-brothers.com

Фота klitschko-brothers.com

Легендарны амерыканскі баксёр 72-гадовы Мухамед Алі быў у суботу шпіталізаваны з запаленнем лёгкіх. Паводле дактароў, яго стан боязі не выклікае і, як чакаецца, ён хутка будзе выпісаны. З 1984 года баксёр пакутуе на хваробу Паркінсона.

За сваю кар'еру Алі правёў 61 бой, атрымаў 56 перамог (37 — накаўтам) і пацярпеў 5 паразаў. Яго імя ўжо даўно стала сімвалам прафесійнага бокса, а прыдуманая ім тактычная схема «рукі працуюць, бачаць вочы; пырхай, як матылёк, джаль, як пчала» выкарыстоўваецца і дагэтуль. У 1999 годзе Алі быў прызнаны «спартсменам стагоддзя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?