Фота pn14.info

Фота pn14.info

Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў павіншаваў ў Instagram Аляксандра Залдастанава (байкера Хірурга, лідара байк-клуба «Начныя ваўкі») з уключэннем у санкцыйны спіс ЗША.

«Саша, я ад усяго сэрца віншую цябе з выключна прыемнай навіной! Нават калі ЗША выдадуць мільён спісаў, мы з табой свайго меркавання наконт Крыма і Маларосіі і, тым больш, наконт ЗША не зменім!» — напісаў ён.

На думку Кадырава, падобны крок з боку ЗША толькі пацвярджае той факт, што Аляксандр Залдастанаў з'яўляецца «сапраўдным патрыётам».

ЗША, ЕС і Канада у сувязі з падзеямі ва Украіне ўвялі санкцыі ў дачыненні шэрагу расейскіх палітыкаў, прадпрымальнікаў і кампаній. Санкцыйныя спісы неаднаразова пашыраліся і дапаўняліся.

Сам Хірург растлумачыў, што абмежаванні закранулі яго не з-за бізнесу. «Мы ўсе выдатна разумеем, што

вяртанне Севастопаля пачалося з 2009 года, калі прэзідэнт уручыў мне сцяг дзяржавы і падпісаў карту маршруту, пасля гэтага мы рушылі ў Севастопаль на першае патрыятычнае байк-шоў.

Пасля мы кожны год туды ездзілі, каб падтрымаць рускіх людзей», — цытуе Залдостанова lenta.ru.

У жніўні Рамзан Кадыраў стаў членам байк-клуба «Начныя ваўкі» паведамляў ria.ru.

«Начныя ваўкі» зрабілі тады марш-кідок праз усе рэгіёны Паўночнага Каўказа. Рэзідэнцыю кіраўніка Чачні байкеры наведалі па асабістым запрашэнні Кадырава.

«Мяне вельмі кранула, як ён любіць Расію. Акрамя таго, у яго таксама шмат матацыклаў, і ездзіць ён на такім жа, што і я», — заявіў Хірург.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?