Раніцай у нядзелю, 21 снежня, на паўднёвым усходзе Масквы гранічна дапушчальная канцэнтрацыя серавадароду ў паветры была перавышаная больш як у шэсць разоў, перадае сайт «Мосэкаманіторынгу».

Фота ТАСС.

Фота ТАСС.

У раёне станцыі метро «Жулебіна» дапушчальная канцэнтрацыя па серавадароду перавышаная ў 6,69 раза. Норма таксама перавышаная ў Любліне ў 5,4 разы. У твітэры пішуць аб спецыфічным паху ў Люберцах (паўднёва-ўсход Масквы).

У сярэдзіне лістапада ў Маскве быў зафіксаваны выкід шкодных рэчываў.

Пробы, узятыя 10 лістапада, прадэманстравалі перавышэнне нормы ўтрымання ў паветры изапрапілбензолу, прапаналю, дыяксіду серы і дыяксіду азоту.

МНС і Мінпрыроды абвінавацілі Маскоўскі НПЗ. Прадстаўнікі НПЗ сцвярджалі, што завод не мае дачынення да забруджвання паветра і не выкідвае серавадарод, изапрапілбензол і прапаналь, бо гэтыя рэчывы не выкарыстоўваюцца пры перапрацоўцы нафты. Прадпрыемства ўсё ж аштрафавалі на 250 тысяч рас. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?