Пётр Парашэнка разлічвае на аднаўленне інтэнсіўнасці мінскіх перамоваў. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БелТА.

Кіраўнік украінскай дзяржавы звярнуў увагу на значнасць сустрэч у Мінску. «Дзякуючы нашаму з вамі эфектыўнаму ўзаемадзеянню сёння ўжо ў гісторыю дыпламатыі ўвайшлі тэрміны «мінскі фармат», «мінскі мемарандум», «мінскі пратакол» і «мінскія дамоўленасці». Увесь свет сёння кажа, што яны з'яўляюцца асновай мірнага плана прэзідэнта Парашэнкі і асновай мірнага працэсу ва Украіне. Яны прызнаныя ААН, Еўрапейскім саюзам, краінамі вялікай дваццаткі і фактычна з'яўляюцца безальтэрнатыўнай мадэллю дээскалацыі сітуацыі на частцы тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Пётр Парашэнка падзякаваў Лукашэнку за атрыманую унікальную магчымасць дыялогу трохбаковай кантактнай групы для вырашэння надзённых праблем.

Ён таксама асобна падзякаваў за выразную пазіцыю Беларусі з нагоды суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці краіны.

«Спадзяюся, што ў выніку нашага дыялогу мы і мінскія сустрэчы, і іх інтэнсіўнасць адновім», — сказаў Парашэнка.

Ён звярнуў увагу на цёплы і дружалюбны характар адносін як паміж дзвюма краінамі, так і паміж прэзідэнтамі. Гаворачы аб сённяшняй сустрэчы ў Кіеве, ён адзначыў, што парадак дня шырокі, ўключае і пытанні эканамічнага супрацоўніцтва, каардынацыі дзеянняў у міжнародных арганізацыях, пытанні ўзаемадзеяння ў сферы бяспекі, пытанні фінансавага супрацоўніцтва.

Паводле яго, «ёсць дастаткова сур'ёзныя выклікі, на якія мы павінны рыхтаваць скаардынаваныя адказы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?