«Пасля крызісаў ідзе ўздым эканомікі, павялічваецца спажыванне нафты і газу. Значыць, будзе ўздым цэны на нафту і газ, — заявіў у нядзелю кіраўнік краіны Нурсултан Назарбаеў. — Я ўжо абвясціў, што сацыяльныя абавязацельствы ні ў якім разе не будуць скарачацца. Гэта значыць пенсіі, заработныя платы бюджэтных арганізацый, абароны і ўсё астатняе. Няхай насельніцтва Казахстана не хвалюецца».

Назарбаеў заверыў, што ў Казахстана ёсць план на 70, 60, 50 і нават 40 даляраў за барэль. «Ён у мяне ляжыць пад сукном, як той казаў. Чаму я смела магу сказаць, бо ў нас ёсць рэзервы для гэтага на чорны дзень», — сказаў Назарбаеў.

«Мы назіраем, што ў свеце адбываецца, глядзім, што адбываецца ў Расеі. На сёння ў Казахстане нічога не адбываецца, не трэба хвалявацца, не трэба ствараць ажыятаж. Супраць тых, хто стварае ажыятаж, гарлапаніць і палохае людзей, у нас прыняты закон, мы іх будзем судзіць», — цытуюць Назарбаева інфармацыйныя агенцтвы.

У Казахстане на фоне зніжэння цэнаў на нафту і курсу расійскага рубля таксама ўзмацніліся дэвальвацыйныя чаканні. З пачатку года насельніцтва канвертавала з тэнге ў даляры значны аб'ём сваіх укладаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?