Украіне патрэбная большая фінансавая і ваенная дапамога ад заходніх партнёраў, сказаў Арсень Яцанюк.

«У пачатку многія думалі, што пасля анексіі Крыма гэтая пачвара супакоіцца. Але яна рабіла сваю справу далей, падтрымліваючы так званых сепаратыстаў на ўсходзе Украіны. А калі мы пачалі антытэрарыстычную аперацыю, Пуцін адправіў рэгулярныя войскі», — адзначыў Яцанюк.

Пры гэтым ён заявіў, што «пастаўкі зброі маюць для Кіева цэнтральнае значэнне».

На заўвагу аб заяве НАТА, што ваеннага рашэння канфлікту на Данбасе быць не можа, Яцанюк адказаў, што «гаворка ідзе не пра новы наступ супраць расійскіх салдат, а пра тое, каб пазбегнуць далейшай агрэсіі Расіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?