Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Нурсултан Назарбаеў адправіўся з рабочым візітам ва Украіну.
Пра гэта стала вядома сёння падчас брыфінгу ў Службе цэнтральных камунікацый пры прэзідэнце РК.
«Сёння Нурсултан Назарбаеў вылецеў з рабочым візітам ва Украіну. У рамках візіту адбудуцца перамовы з кіраўніцтвам Украіны. 23 сьнежня кіраўнік дзяржавы прыбудзе ў Маскву для ўдзелу ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. У сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прымуць удзел прэзідэнты Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана», — паведаміў прадстаўнік СЦК Асет Мукажанаў.