У гэтым годзе лясгасы краіны адкрыюць больш за 1 000 пунктаў гандлю навагоднімі дрэвамі, паведамляюць Мінск-навіны.
Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі, да продажу з 22 снежня рыхтуюць не толькі навагоднія ёлкі, але і сосны, букеты з галінак хвойных дрэў, а таксама елі ў кадках.
На гандлёвых кропках лясгасаў (да іх не адносяцца камерцыйныя ёлачныя кірмашы)
навагодняе дрэва вышынёй да 1 м будзе ў сярэднім каштаваць ад 50 тыс. рублёў, 1,01 м да 2 м — ад 80 тыс. рублёў, 2,01 м да 3 м - ад 100 тыс. рублёў, вышынёй звыш 3 м — ад 200 тыс. рублёў.
Адрасы ёлачных базараў у Мінску прыведзены ў табліцы.
0
0
0
0
0
0