Фота: BBC
Двойчы на год адбываецца сонцастаянне, момант перасячэння цэнтрам Сонца кропак экліптыкі, найбольш аддаленых ад экватара нябеснай сферы. На працягу некалькіх дзён да і пасля моманту сонцастаяння Сонца амаль не змяняе схілення.
У гэтыя моманты на Зямлі самы доўгі (20, 21 ці 22 чэрвеня) ці самы кароткі (21 ці 22 снежня) дзень у годзе.
Сёння Сонца будзе свяціць праз аблокі толькі з 9:26 да 16:49. Лавіце прамяні!
22 снежня – дзень кароткі, але значны ў гісторыі. У гэты дзень у 1989 годзе у Берліне адкрыліся Брандэнбурсгкія вароты, што стала сімвалам аб’яднання Германіі, а з Бухарэста збег дыктатар Нікалае Чаўшэску, зрынуты народными пратэстамі.
На зімовае сонцастаянне 1991 года (21 снежня) была падпісаная дамова аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў — была пастаўленая апошняя кропка ў гісторыі распаду СССР.