Частку супрацоўнікаў Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне адправілі ў адпачынак да 12 студзеня. За час адпачынку ім будуць налічваць 2/3 акладу. Акрамя таго, гендырэктар БМЗ Анатоль Савянок падпісаў загад «Аб прыняцці экстранных мер». 

У дакуменце гаворыцца, што прадпрыемства прыпыняе ўсе плацяжы, акрамя неадкладных і звязаных з забеспячэннем вытворчасці, заяўляе «Хартыя».

Як паведаміў «Нашай Ніве» Аляксандр Алесік, прэс-сакратар ААТ «БМЗ — кіруючая кампанія холдынгу «БМК», у адпачынак адправілі інжынерна-тэхнічных работнікаў і «асобаў, якія не задзейнічаныя ў вытворчым працэсе». Па яго словах, гутарка пра менш як палову штата.

Таксама Алесік пацвердзіў падпісанне загаду аб экстранных мерах. Аднак сувязь загаду з валютнай сітуацыяй прэс-сакратар каментаваць не стаў.

Па БМЗ, як і па іншых экспартна арыентаваных прадпрыемствах, ударыла рашэнне ўрада краіны пра павышэнне нормы абавязковага продажу валютнай выручкі да 50%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?