Кіраўнік думскага камітэта па міжнародных справах Аляксей Пушкоў перасцярог кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ад сяброўства з ЗША. Пра «небяспечны досвед» такіх адносін са Злучанымі Штатамі ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter.

«З ЗША спрабавалі сябраваць [Слабадан] Мілошавіч, [Муамар] Кадафі, [Садам] Хусейн. Іх лёс вядомы. Цяпер ЗША прапаноўваюць «новыя адносіны» Лукашэнку. Досвед небяспечны…», — адзначыў Пушкоў.

21 снежня ў Кіеве адбыліся перамовы Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Лідар Беларусі падкрэсліў, што беларусы і ўкраінцы — суседзі і родныя людзі, а Беларусь гатовая выканаць усё, пра што папросіць Парашэнка, за суткі.

17 снежня намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд заявіла, што Беларусь і Злучаныя Штаты на працягу апошніх гадоў дасягнулі невялікага прагрэсу ў двухбаковых адносінах. Яна таксама адзначыла, што ЗША адкрыты для дыялогу з Беларуссю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру