Ілюстрацыйнае фота

У Мінску 21 снежня затрыманыя чацвёра валютчыкаў, паведамілі ў МУС Беларусі.

Так, у 14.30 каля дома №101 па вуліцы Прытыцкага супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мінскага РУУС за парушэнне парадку правядзення валютных аперацый затрымалі двух мінчукоў — 1983 і 1989 гадоў нараджэння. У мужчын было канфіскавана Br19,6 млн і $950.

У 15.00 непадалёк ад вёскі Баравая Менскага раёна на тэрыторыі ТРЦ «Экспабел» супрацоўнікі АБЭЗ РУУС за парушэнне парадку правядзення валютных аперацый затрымалі яшчэ дваіх мужчын — мінчукоў 1962 і 1998 гадоў нараджэння, у якіх канфіскавана Br10,8 млн і $ 315.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру