фота Кірылы Хілька
Актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў, якога абвінавацілі ў абразе суддзі, будзе адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна.
Пра гэта Рубцоў напісаў у сваім facebook учора ўвечары. Зараз ён праходзіць працэдуру афармлення ў камендатуры.
Раней там адбываў пакаранне сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец. Рубцоў быў абвінавачаны злачынстве, прадугледжаным артыкулам 391 Крымінальнага кодэкса — абраза суддзі або народнага засядацеля.
6 кастрычніка 2014 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска Наталля Вайцэховіч агучыла прысуд – два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Адзін год з гэтага тэрміну быў скасаваны па амністыі, таму для адбыцця пакарання засталося паўтары гады.
21 лістапада Мінскі гарадскі суд, разгледзеўшы скаргу Юрыя Рубцова, пакінуў прысуд актывісту без зменаў, а скаргу без задавальнення.





