Падчас таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы попыт на даляры ў 12 разоў перавышаў прапанову.

Прапанова склалася на ўзроўні $6,5 мільёна, а вось попыт амаль дайшоў да $80 мільёнаў.

Было задаволена заявак на $58,3 мільёна.

Таргі далярам на некаторы час былі прыпыненыя, у выніку Нацбанк зафіксаваў курс 10930 рублёў, на 30 рублёў больш, чым на папярэдніх таргах. Упершыню з лістапада мінулага года афіцыйны курс вырас так моцна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру