У Беларусі ў сітуацыі, якая склалася на фінансавым і валютным рынках, не будуць стрымліваць імпарт тавараў. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладамі памочнікаў прэзідэнта па Віцебскай і Гродзенскай абласцях Мікалая Шарстнёва і Уладзіміра Даманеўскага.

Кіраўнік дзяржавы пачаў размову з сітуацыі, якая складваецца ў беларускай эканоміцы і ўплывае ў тым ліку на валютны рынак. Будучы занепакоенымі тым, што нібыта абясцэньваецца беларуская валюта, грамадзяне імкнуцца хутчэй яе куды-то ўкласці, скупаючы розныя тавары.

«Дзякуй людзям, а то ў нас склады былі перагружаныя пральнымі машынамі, бытавой тэхнікай, ЗВЧ-печамі, прасамі і іншым. Зараз раптам яны спатрэбіліся і некаторым па пяць, па шэсць адзінак, — адзначыў ён. — Таму, з аднаго боку, дзякуй ім за тое, што яны разгрузілі склады. Тым самым, як кажуць фінансісты, мы звязалі велізарную масу грашовых сродкаў».

Але, з іншага боку, кіраўніка дзяржавы здзіўляе, чаму людзі аддаюць перавагу імпарту па тых групах тавараў, якія вырабляюцца ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?