У панядзелак суд у Маскве прызнаў законным падаўжэнне арышту ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.

Суд пакінуў пастанову суда першай інстанцыі без зменаў, а апеляцыйную скаргу абароны ўкраінкі — без задавальнення.

Сама Надзея Саўчанка заявіла, што абвесціць бестэрміновую галадоўку, калі суд не зменіць рашэнне аб яе ўтрыманні пад вартай.

Пра гэта паведаміў дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксей Рябчын, які быў на пасяджэнні ў складзе дэпутацкай дэлегацыі партыі «Бацькаўшчына».

«Надзя абвесціць бестэрміновую галадоўку, калі не зменіцца рашэння суда. Да вызвалення, г.зн. да канца яе дзён. Голад — не метад суіцыду, а метад барацьбы», — напісаў Рябчын у Twitter.

У кастрычніку Басманны суд Масквы падоўжыў тэрмін утрымання Саўчанка да канца тэрміну следства — да 13 лютага 2015.

У Расіі Надзею Саўчанка, абраную дэпутатам Вярхоўнай Рады ад партыі «Бацькаўшчына», абвінавачваюць у дачыненні да забойства журналістаў. Лётчыца гэта адмаўляе і сцвярджае, што яе выкралі і незаконна вывезлі ў Расію.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру