Міністэрствам аховы здароўя арганізаваны маніторынг наяўнасці ў аптэках усіх формаў уласнасці лекавых сродкаў, а таксама захавання дысцыпліны цэн. У выніку ўстаноўлена, што запасы лекавых сродкаў дазваляюць забяспечваць бесперапыннасць лячэбнага працэсу. Парушэнняў у цэнаўтварэнні не ўстаноўлена.

Разам з тым Міністэрства аховы здароўя адсочвае сітуацыю, якая складваецца на фармацэўтычным рынку, у тым ліку па пытаннях паставак лекавых сродкаў у Беларусь. «У выпадку неабходнасці сумесна з іншымі зацікаўленымі органамі кіравання будзем аператыўна прымаць усе вычарпальныя меры для ўрэгулявання ўзніклых пытанняў», — адзначылі ў ведамстве.

Не так даўно Міністэрства аховы здароўя увёло забарону на павышэнне цэнаў на лекі. У паведамленні ведамства гаварылася: «Міністэрства аховы здароўя даручае прыняць вычарпальныя меры па недапушчэнні росту адпускных і рознічных цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і іншыя спажывецкія тавары», улічваючы прыняты ўказ ад 5 снежня 2014 «Аб дадатковых мерах па абароне правоў спажыўцоў «. У выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства аб фармацэўтычнай дзейнасці і цэнаўтварэнні і завышэння цэн Міністэрства аховы здароўя паабяцаў прымаць самыя жорсткія меры, аж да закрыцця гандлёвых аб'ектаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру