Праляцець праз кратавіну

Анімацыя дэтальна паўтарае створаную ў «Інтэрстэлары» карціну. Разрыў прасторы-часу мае форму сферы. Пралёт праз яго без доўгай дарогі перакідвае на іншы бок сусвету.

Палёт кіруецца клавішамі W, A, S i D, а Shift паскарае рух. Камера кіруецца з мышы.

Якасць карцінкі змяняецца пераключальнікам у ніжнім правым вуглу. Пры выстаўленні максімальнай якасці слабыя камп’ютары могуць падвіснуць.

***

Агульная тэорыя рэлятыўнасці Эйнштэйна насамрэч дапускае існаванне такіх «глюкаў» у чатырохмернай прасторы-часе, калі з пункта А да пункта Б можна трапіць з хуткасцю, вышэйшай за хуткасць святла. Проста трэба ляцець не па прамой у трохмернай прасторы, а па карацейшым шляху ў чатырохмернай прасторы-часе — а такім шляхам і ёсць кратовая нара (таксама «кратавіна», «чарвяточына», англ. «wormhole»).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру