Аляксандр Ахмач 8 верасня, на Дзень беларускай вайсковай славы, сфатаграфаваўся з плакатам «Russian army, go home!». У канцы верасня яго пачалі выклікаць у міліцыю.

На 28 лістапада прызначылі суд. Абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні. Аляксандр папрасіў перанесці пасяджэнне. А пасля напісаў заяву, каб справу разглядалі ў яго адсутнасць. Акрамя таго, у заяве ён указаў, што, згодна з заканадаўствам, тэрмін прыцягнення да адміністрацыйная адказнасці — 2 месяцы. І ён скончыўся яшчэ 9 лістапада.

Суддзя Святаслаў Каліна не звярнуў ўвагу на заўвагу Ахмача і прысудзіў яму штраф — 1,5 мільёна рублёў.

Аляксандр вырашыў пазнаёміцца з матывацыйнай часткай пастановы суда, каб скласці скаргу. Але аказалася, што яе няма.

 

У матывацыйнай частцы павінна быць указана, на падставе чаго грунтуецца пастанова і зроблены вывад пра вінаватасць чалавека.

Ахмач падаў скаргу на дзеянні суддзі Каліны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру