Шэсць чалавек загінулі ў цэнтры Глазга, дзе смеццеўборачная машына ўрэзалася ў натоўп на плошчы Джорджа.

Паліцыя паведаміла, што інцыдэнт адбыўся у 14:30 паводле мясцовага часу. Улады лічаць, што аварыя носіць выпадковы характар.

Пацярпелыя — пешаходы, якія стаялі на пераходзе ў чаканні зялёнага сігналу святлафора.

Па словах відавочцаў, пасля наезду грузавіка на тратуары заставаліся некалькі цел. Не менш за сем чалавек атрымалі цяжкія траўмы.

Відавочцы паведамляюць, што цяжкая смеццеўборачная машына на поўнай хуткасці наляцела на сцяну будынка гасцініцы «Міленіум» у цэнтры горада на вуліцы Квін-стрыт.

Па некаторых дадзеных, прычынай аварыі магла стаць страта прытомнасці кіроўцам, якім быў знойдзены за рулём самлелы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру