Знакаміты спявак Джо Кокер памёр ва ўзросце 70 гадоў. Ён памёр ад раку лёгкіх.

Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

У заяве агента спевака гаворыцца, што Джо Кокер памёр мінулай ноччу. Апошнія гады ён жыў у ЗША, у штаце Каларада.

Самыя вядомыя кампазіцыі ў яго выкананні — блюзавыя балады «My Father's Son», «Unchain My Heart», «You Can Leave Your Hat On», «Now That the Magic Has Gone» і «N'oubliez jamais».

«Будучы незвычайна адораным — сапраўднай зоркай — ён заставаўся добрым і сціплым чалавекам, які любіў выступаць…

Кожны, хто яго калі-небудзь бачыў, не забудзе яго ніколі … Джо Кокер быў унікальны, і немагчыма запоўніць месца, якое ён займаў у нашых сэрцах «, — гаворыцца ў заяве агента спевака Бары Маршала.

Па дадзеных ITV News, спявак доўга змагаўся з ракам лёгкіх.

У жніўні 1969 яго выступ стаў адным з цвікоў праграмы фестывалю ў Вудстаку, пасля якога ён стаў адным з «заўсёднікаў» гэтага фестывалю.

Апошні раз у Мінску Джо Кокер прыязджаў у верасні 2013 г.

Кокер у Вудстаку ў 1970-м

Кокер у Вудстаку ў 1970-м

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0