30 энергаблокаў спынілі сваю працу на ўкраінскіх электрастанцыях. 19 (сем блокаў «ДТЭК Днепраэнерга» і 12 блокаў «Цэнтрэнерга») адключаныя з-за нізкіх запасаў вугалю, астатнія — з-за недастатковасці гідрарэсурсаў для ГЭС. Апошняе характэрна для зімовага перыяду.

НЭК «Укрэнерга» вымушаная была з 22 снежня ўвесці графікі аварыйных адключэнняў электраэнергіі ва ўсёй краіне, паведамляюць украінскія інфармагенцтвы.

Расія ад чэрвеня не пастаўляла Украіне газ. На зімовы перыяд яна абавязалася паставіць 4 мільярды кубоў — роўна столькі, колькі трэба для забеспячэння транзіту ў краіны Еўрасаюза.

Акрамя таго, ДНР блакуе пастаўкі вугалю з Данбаса. У сваю чаргу, і Расія затармазіла эшалоны з расійскім вугалем на мяжы. Паводле кантрактаў, Украіна павінна была атрымаць з Расіі 3 млн т чорнага паліва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру