Украіна і Казахстан аднаўляюць ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Пётр Парашэнка па выніках перамоваў з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым ў панядзелак у Кіеве, перадае Інтэрфакс-Украіна.
«Мы ў поўным аб'ёме аднаўляем ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва», — паведаміў ён.
Украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што той вопыт і патэнцыял, які мае ўкраінскі ваенна-прамысловы комплекс, у поўным аб'ёме будзе задзейнічаны для ўмацавання абараназдольнасці Казахстана.





