Мінулыя перамовы ў Мінску, на пярэднім плане — прадстаўнік Украіны Леанід Кучма, фота Сяргея Гапона, AFP.
Прэзідэнты Расіі, Украіны і Францыі Уладзімір Пуцін, Пятро Парашэнка і Франсуа Алянд, а таксама канцлер ФРГ Ангела Меркель дамовіліся падчас тэлефонных перамоў аб правядзенні сустрэчы кантактнай групы ў Мінску 24 і 26 снежня.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Крамля.
«Працягнуты абмен думкамі па пытаннях ўрэгулявання канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. З задавальненнем адзначана, што ў апошнія дні супрацьлеглымі бакамі ў цэлым забяспечвалася выкананне рэжыму спынення агню», - гаворыцца ў паведамленні.
Удзельнікі перамоваў прызналі важнасць захавання рэжыму спынення агню на ўсходзе Украіны, адводу цяжкіх ўзбраенняў і аказання гуманітарнай дапамогі насельніцтву, заклікаўшы бакі канфлікту рухацца ў напрамку палітычнага дыялогу. Пры гэтым лідэры краін таксама заклікалі актывізаваць абмен палоннымі і іншыя пункты Мінскага пратаколу, падкрэслілі, у сваю чаргу, у Елісейскім палацы.
Дату правядзення перамоў пацвердзіў у Twitter Пятро Парашэнка. «Падчас размовы ў «нармандскім фармаце» дамовіліся аб сустрэчы трохбаковай кантактнай групы ў Мінску ў сераду і ў пятніцу на гэтым тыдні», — напісаў ён.





