Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў увесь час з'яўляўся на людзях у футболках з палітычнымі лозунгамі. Самая вядомая майка Рубцова — са словамі «Лукашэнка, сыходзь!»

Менавіта ў такой футболцы Рубцова затрымалі пасля сёлетняга Чарнобыльскага шляху. Суддзя Кірыл Палулех пасадзіў Рубцова «на суткі», а пасля сам падаў пазоў: нібыта Рубцоў абразіў яго падчас суду. 

6 кастрычніка 2014 года суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Наталля Вайцяховіч прысудзіла Рубцова да 2,5 гадоў «хіміі», год адразу скасавалі па амністыі. Праваабаронцы заўважалі, што судовы працэс па справе Рубцова праходзіў са шматлікімі парушэннямі і што сапраўнай прычынай пераследу з'яўляецца палітычны актывізм Рубцова. Пасля абвяшчэння прысуду праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў Юрыя Рубцова палітычным вязнем. 

Юрый Рубцоў паказвае дом, які ўласнаручна будаваў цягам чатырох гадоў, але не паспеў скончыць. Цяпер домам будзе займацца яго сын Віктар. Юрый Рубцоў нарадзіўся ў 1961 годзе. Усе яго сваякі па лініі маці паходзяць з Гомеля. Бацьку Юрый не ведаў. У маленстве Рубцоў апынуўся ў дзіцячым доме, адкуль яго забралі бабулі. Яны ж і гадавалі яго.

Юрый кажа, што першыя грошы ён зарабіў у 11 гадоў, калі дапамагаў рабіць рамонт дарослым. Па спецыяльнасці Рубцоў — кіроўца, але за сваё жыццё паспеў змяніць не адну прафесію і месца працы. У апошні час ён быў інструктарам у аўташколе. Юрый кажа, што любіць працаваць з дрэвам — калісьці ён нават вырабляў мэблю.

Свой апошні дзень на волі Юрый Рубцоў пачынае як звычайна — з кубка чаю. Прадпісанне ў трохдзённы тэрмін прыбыць да месца адбыцця пакарання Рубцову ўручылі ў пятніцу 19 снежня. Юрый адмовіўся падпісваць якія-небудзь паперы, але вырашыў выехаць у нядзелю ўвечары, каб быць на месцы ў панядзелак раніцаю. 

Пасля сняданку Юрый сядае за свой ноўтбук чытаць навіны. Яго надзвычай клапоціць Кангрэс за незалежнасць і візіт Лукашэкі ў Кіеў. 

Усе рэчы Юрыя падрыхтаваныя і складзеныя на крэсле ў пакоі. Аднак Рубцоў заўважае, што кубак, які ён хацеў узяць — не той. Тады Юрый мяняе яго на кубак з гербам «Пагоня». 

Юрый — зацяты гулец у шашкі. За гульнёй ён праводзіць шмат гадзін. Сын Рубцова Віктар прапануе бацьку навучыць яго гуляць у нарды, але той адмаўляецца. 

Збіраць рэчы Юрыю дапамагае жонка Ядвіга. Можа падацца дзіўным, але ў кватэры Рубцовых не адчуваецца абсалютна ніякага напружання: усе нібыта праводзяць шараговую нядзелю, займаюцца звычайнымі справамі, жартуюць. Сам Юрый кажа родным, каб тыя лічылі, што ён паехаў у камандзіроўку: «Я шмат дзе працаваў, мяне не было і па тры месяцы, і даўжэй. Звычайная справа».

У вялікі чамадан апошняй справай Юрый кладзе цыгарэты. Свае вядомыя майкі з палітычнымі лозунгамі ён пакінуў дома. 

Юрый вяртаецца да любімай гульні ў шашкі, аднак раптоўна выключаецца святло. Як высвятляецца, толькі ў іх кватэры. Паход у краму за новымі пробкамі не дае плёну, таму застаецца чакаць прыезду электрыка. 

Праз некалькі гадзін электрык знайшоў няспраўнасць. Юрый згуляў некалькі апошніх партый у шашкі, напаследак паслухаў класічную музыку, якую вельмі любіць і развітаўся з сябрамі ў «Фэйсбуку». 

Час ісці на вакзал, адкуль Юрый паедзе ў Брэст. Адтуль трэба дабрацца да Пружанаў, а ад Пружанаў — некалікі кіламетраў да папраўчай установы адкрытага тыпу №7 у вёсцы Куплін. Раней там адбываў «хімію» Павал Севярынец. Кароткае развітанне — і Юрый з Віктарам сядаюць у машыну. Віктар адвозіць Юрыя на вакзал. 

Шлях да цягніка.

Шлях да цягніка.

У апошнія хвіліны перад адпраўленнем цягніка Юрый на платформе развітваецца з сынам. 

Перад тым, як легчы спаць, Юрый расказвае шматлікія гісторыі са свайго працоўнага жыцця. Здаецца, на кожны выпадак у яго ёсць гісторыя: пра тое, як ён кіраваў аўтобусамі, як рамантаваў іх… Юрый глядзіць на аконную раму вагона і кажа, што памятае часы працы на Гомельскім вагонарамонтным заводзе. «Мы рабілі рамы з дубу. Каб замацаваць шкло, у іх па перыметры трэба было ўкруціць чатыры дзясяткі шурупаў. Кожнаму па норме выдавалі ўсяго адну аткрутку на год, таму мы забівалі шурупы малатком». 

Кароткі перакур пад дажджом у Брэсце. З Брэста Юрый вырашае ехаць да станцыі Аранчыцы на электрычцы, а потым даехаць аўтобусам да Пружанаў. 

У электрычцы Юрый працягвае свае байкі, цяпер ужо пра тое, як ён працаваў на ўкладцы газавых труб. Яму званіць жонка, каб распытацца пра дарогу. Юрый кажа, што ўсё добра. «Лічы, што я газавік у камандзіроўцы», — кажа ён на развітанне. 

З Пружанаў Юрый хацеў дайсці да Купліна пешкі. Аднак моцны снежаньскі дождж вымусіў узяць таксі. Праезд ад пружанскай аўтастанцыі да месца, «дзе сядзяць хімікі», каштуе 60 тысячаў рублёў. 

Юрый Рубцоў прыбыў на месца адбыцця пакарання ў панядзелак, 22 снежня. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?