«Прыёрбанк» верне ўсім кліентам фізасобам камісійны збор у памеры 30%, які банк паспешліва зняў са сваіх кліентаў пры продажы безнаяўнай валюты 19 снежня.

30% камісія на куплю валюты грамадзянамі была ўведзена пастановай Нацбанка РБ 20 снежня 2014 года.

«Па ўсіх безнаяўных аперацыях па картках, здзейсненых да 20 снежня, налічаная камісія будзе вернута аўтаматычна ў бліжэйшы час», — гаворыцца ў паведамленні банка.

Банк праінфармаваў кліентаў аб увядзенні лімітаў на правядзенне аперацый у замежнай валюце з выкарыстаннем картак у беларускіх рублях.

Як вынікае з паведамлення, з 22 снежня ўладальнікі Visa Platinum могуць зняць наяўнымі і выдаткаваць у крамах адпаведна не больш за 200 і 1500 даляраў у дзень (1000 і 10000 у тыдзень).

Для больш простых картак ўведзены больш жорсткія ліміты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?