Сёлета яны адышлі:

архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю (Драздову Мікалаю Рыгоравічу) - кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб’яднання "Віцебская епархія Беларускай праваслаўнай царквы";

Круцялёву Андрэю Іванавічу - протаіерэю, настаяцелю рэлігійнай абшчыны "Прыход храма Святой Жываначальнай Троіцы в.Бараўляны Мінскага раёна Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы";

калектыву дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль".

Таксама падпісаны Ўказ нумар 706 "Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2007 года".

За значныя вынікі ў творчай, культурна-асветніцкай, педагагічнай дзейнасці, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне, спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджаны дзеячам культуры і мастацтва 2007 года у наступных намінацыях:

музычнае мастацтва

творчаму калектыву дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы Рэспублікі Беларусь" – за стварэнне канцэртнага праекта "Шэдэўры сусветнага мастацтва ля сцен Старажытнай Сафіі";

выяўленчае мастацтва

Апіоку Мікалаю Афанасьевічу, кіраўніку студыі ваенных мастакоў дзяржаўнай культурна-дасугавай установы "Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь", – за стварэнне трыпціха "Шчыт Айчыны-2004" і іншых жывапісных твораў патрыятычнай тэматыкі, значны ўклад у эстэтычнае выхаванне насельніцтва;

журналістыка

Падаляк Таццяне Уладзіміраўне, рэдактару аддзела культуры ўстановы "Рэдакцыя газеты "Звязда", – за цыкл публікацый "Нашчадкі вогненных вёсак";

радыё і тэлебачанне

аўтарскаму калектыву закрытага акцыянернага таварыства "Сталічнае тэлебачанне" у складзе Арабчык Марыі Іванаўны, загадчыка службы вяшчання на Мінскую вобласць дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, Галанскага Аляксандра Алегавіча, спецыяльнага карэспандэнта дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, Забеліч Вольгі Мікалаеўны, спецыяльнага карэспандэнта дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, Кавалёвай Людмілы Генадзьеўны, намесніка генеральнага дырэктара, Марцьянавай Ірыны Аляксандраўны, спецыяльнага карэспандэнта дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, Мітрукевіча Дзмітрыя Яўгенавіча, загадчыка службы рэжысёраў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, Пазняка Ігара Аляксеевіча, палітычнага аглядальніка дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, Сцепанюка Алега Мікалаевіча, спецыяльнага карэспандэнта другой катэгорыі дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання, – за падрыхтоўку і правядзенне тэлевізійнай акцыі "Час дзяцінСТВа";

народная творчасць

Гарадоцкаму Дому рамёстваў і фальклору Віцебскай вобласці –

за значны ўклад у захаванне і развіццё традыцыйных рамёстваў;

харэаграфічнае мастацтва

Борчанка Кацярыне Генадзьеўне, артыстцы балета, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Беларусь", – за яркія сцэнічныя вобразы ў спектаклях тэатральнага сезона 2006/2007 года;

музейная справа

аўтарскаму калектыву ўстановы "Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь" у складзе Баслыка Сяргея Канстанцінавіча, намесніка дырэктара па навукова-фондавай рабоце і рэстаўрацыі, Вайцэхоўскай Валянціны Уладзіміраўны, загадчыка аддзела сучаснага беларускага мастацтва, Карпенка Алены Уладзіленаўны, загадчыка аддзела старажытнабеларускага мастацтва, Пракапцова Уладзіміра Іванавіча, дырэктара, Рэзнік Таццяны Абрамаўны, загадчыка аддзела рускага мастацтва, Сенькевіч Алены Уладзіміраўны, загадчыка аддзела замежнага мастацтва, Усавай Надзеі Міхайлаўны, намесніка дырэктара па навуковай рабоце, Чайкоўскай Алы Васільеўны, галоўнага захавальніка, – за стварэнне новых экспазіцый і арганізацыю міжнародных выставак;

калектыву ўстановы культуры "Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей" – за распрацоўку і ўкараненне музейна-адукацыйнай праграмы "Гродназнаўства";

бібліятэчная справа

Чэрновай Тамары Паўлаўне, дырэктару сеткі публічных бібліятэк г.Жодзіна Мінскай вобласці, – за ўкараненне новых тэхналогій бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва;

аматарская мастацкая творчасць

узорнаму ансамблю эстраднага танца "Гарэзлівыя агеньчыкі" Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" – за плённую працу па эстэтычнаму выхаванню падрастаючага пакалення і актыўную канцэртную дзейнасць;

выхаванне творчай моладзі

Брэсцкай дзіцячай музычнай школе нумар 1 – за значны ўклад у выхаванне творчай моладзі, падрыхтоўку лаўрэатаў міжнародных конкурсаў;

развіццё міжнародных культурных сувязей

Лучанку Ігару Міхайлавічу, старшыні грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз кампазітараў", народнаму артысту СССР, – за плённую працу па прапагандзе беларускага музычнага мастацтва за мяжой і развіццю міжнародных культурных сувязей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?