Былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы ўвечары ў аўторак, 24 снежня, шпіталізаваны ў Х'юстане (штат Тэхас) з-за праблем з дыханнем, у сераду, 24 снежня.

90-гадовага Буша павезлі на «хуткай» у шпіталь Methodist у якасці меры засцярогі. Ва ўрачоў няма сур'ёзных боязі за яго здароўе.

У лістападзе 2012 года былога кіраўніка дзяржавы шпіталізавалі ў тую ж установу для лячэння бранхіту. Тады яго выпісалі толькі ў сярэдзіне студзеня 2013. Буш-старэйшы пакутуе хваробай Паркінсана і вымушаны перасоўвацца ў інваліднай калясцы.

Джордж Герберт Уокер Буш з'яўляецца 41-м прэзідэнтам ЗША (з 1989 па 1993 гады)

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру