Фота Corriere della sera.

Фота Corriere della sera.

У Італіі супрацоўнікі паліцыі выявілі ў вандроўным цырку двух раскормленых сабак пароды чау-чау, якія былі размаляваныя пад пандаў. Пра гэта паведамляе выданне The Local.

Паліцыя мяркуе, сабак пафарбавалі, каб вонкава яны былі падобныя з пандамі. Наведвальнікі цырка плацілі за магчымасць з імі сфатаграфавацца.

Пра гэта стала вядома пасля таго, як гледачы паведамілі пра падмену.

Высветлілася, што сабак прывезлі ў краіну па падробленых дакументах.

Гаспадару цырка выстаўленае абвінавачванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0