Афіцыйны дакумент — загад «Беламаркет Duty Free» № 9226 ад 20 снежня 2014 году «Аб правядзенні пераацэнкі тавара» — трапіў у рукі актывіста прадпрымальніцкага руху Алеся Таўстыкі. У загадзе патрабуюць зрабіць даацэнку на 30% ўсяго асартыменту тавараў, які знаходзіцца ў крамах бяспошліннага гандлю.

Спадар Таўстыка лічыць гэта парушэньнем пастановы ўраду:

«Калі ты разлічваешся з імі беларускімі рублямі, яны да курсу Нацбанку дадаюць 30%. А калі набываеш за даляры ці еўра — яны табе так і аддаюць, як каштавала. Але калі беларускія рублі, то плюс 30% — вось такое бязмежжа! Хаця равуць па тэлебачанні і радыё, што «ўсіх трэба пакараць» і г.д. Насамрэч, я лічу, што гэта проста імітацыя барацьбы», — зазначыў Таўстыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?