Жанр: мультфільм, прыгоды
Рэжысёр: Стыў Лотэр
У ролях: Джэніфер Гудвін, Разарыа Доўсан, Рэйвен, Мэй Уітман, Люсі Лью, Томас Ленан, Меган Хілці
76 хв., ЗША

Анімацыйная казка раскажа гісторыю пра фею Фаўну, якая жыве разам з іншымі феямі на чароўным востраве сярод акіяна.Фаўна найбольш цікавіцца дзіўнымі і небяспечнымі жывёламі, таму аднойчы, сустрэўшы невядомую істоту велічэзных памераў, яна імкнецца найперш пасябраваць з ёй. Аднак атрад фей выведкі на чале з Нікс не настолькі ўпэўненыя ў гэтым страшным зверы, яны маюць намер захапіць Пачвару, перш чым ён знішчыць іх дамы. Фаўна, каб выратаваць свайго новага сябра, імкнецца даказаць усім, што ён — добры звер і не збіраецца шкодзіць іншым.

Гэты мультфільм — шосты ў дыснееўскай серыі поўнаметражных мультфільмаў пра фею Дзінь-Дзінь (гераіня кніг «Пітэр Пэн і Вэндзі» Джэймса Бары) і яе народ. Хоць тут яе персанаж зусім не галоўны — яна з'яўляецца толькі сяброўкай Фаўны. Добрая дыснееўская казка разлічаная на малодшую аўдыторыю. Простая анімацыя герояў хай не бянтэжыць дарослых: поўсць звера намаляваная надзвычай якасна, як і іншыя візуальныя эфекты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?