Да такога вырашэння прыйшлі ўдзельнікі круглага стала – кіраўнікі IT-кампаній Парка. Прынамсі ў бліжэйшы час зарплаты іх супрацоўнікаў вырашана не змяняць у сувязі з эканамічнай сітуацыяй у Беларусі.

Акрамя таго за круглым сталом абмяркоўвалася магчымасць выкарыстання бонуснай сістэмы аплаты працы і стварэнне ўласнай сістэмы інфармавання аб узроўні і дынаміцы аплаты працы IT-спецыялістаў.

***

Парк высокіх тэхналогій – асаблівая эканамічная зона з адмысловым падаткова-прававым рэжымам, прынятая для стварэння спрыяльных умоў для распрацоўкі праграмнага забеспячэння і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Рэзідэнтамі Парку з’яўляюцца EPAM, Wargaming, Viber, Apalon і многія іншыя вядомыя беларускія IT-кампаніі.

Па звестках Белстат на кастрычнік 2014 года сярэдняя заробная плата па Беларусі складала 6,37 млн беларускіх рублёў. Людзі, чые прафесіі звязаныя з вылічальнай тэхнікай, традыцыйна атрымліваюць адны з самых высокіх зарплат у краіне. На кастрычнік 2014 года іх сярэдняя заробная плата склала 16,8 млн. Блізкія да іх заплаты маюць супрацоўнікі паветранага транспарту (14,4 млн у кастрычніку) і людзі, занятыя на вытворчасці коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў (12 млн у кастрычніку).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?