31 сьнежня 2007 году ў Касьцёле Сьв. Сымона i Сьв. Алены вянчаліся Мікалай і Вольга Зайкіны. Сакрамэнт сужэнства ўдзяліў айцец Казімір Ляховіч. Маладыя шчыра дзякуюць айцу Казіміру, а таксама Аляксею і Антаніне Казанам і Алене Белавусавай!

“Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросьціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца, ня бушуе, ня шукае свайго, не раздражняецца, не намышляе ліха, ня радуецца зь няпраўды, а разам цешыцца зь ісьціны; усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць. Любоў ніколі ня мінецца” (1 Кар 13, 4–8)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0