Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 снежня ў Маскве«Сёння некаторыя палітолагі і журналісты Расійскай Федэрацыі заяўляюць, што ў Лукашэнкі год асаблівы 2015-ы. Пройдуць прэзідэнцкія выбары, таму ёсць шанец і магчымасць яго адстроіць. Супакойцеся, спадары! Лукашэнка не той чалавек, якога можна адстроіць, ён ужо прэзідэнцкага хлеба наеўся. нават у самай горшай сітуацыі я пакутаваць не буду. Але адстроіць мяне можа толькі беларускі народ… нават калі ўвесь свет выступіць сёння супраць Лукашэнкі, ён усё роўна стане прэзідэнтам, калі беларускі народ гэтага захоча».

Палітолаг Уладзімір Падгол прасачыў эвалюцыю поглядаў кіраўніка дзяржавы ў гэтым кірунку.

«Я хачу заявіць адназначна: пакуль мяне нехта адхіліць нехта ад улады, я адхілю яго да таго, як ён падумае пра гэта». (БТ, 29.07.1996).

«Я на пенсію не пайду — не выжыву!» (БТ, 18.05.2001)

«Ды я выжыву, па добрых людзях пайду, яны мяне на кожную ноч прымуць, пераначую і так сваё жыццё пражыву да ста гадоў!» (БТ 3.03.2006).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру