Падарунак Біла Гейтса быў вельмі дарэчным. Жаданне, што запоўніла дзяўчына, было выкананае: яна атрымала такі шлем, што насіў Локі ў фільмах «Тор» і «Помснікі» па матывах коміксаў Marvel. Падчас дастаўкі ў шлема адкалоўся адзін рог, але яго можна парамантаваць.

Акрамя таго, падарунак утрымліваў плюшавую цацку ў выглядзе вірусу паліяміеліту з вочкамі, альбом са здымкамі Афрыкі і сертыфікат, які зацьверджвае, што ад імя дзяўчыны было зробленае на вакцыны ад поліяміеліту для дзяцей бедных краін.

Сертыфікат і альбом здымкаў былі падпісаныя асабіста Білам Гейтсам.

Сертыфікат і альбом здымкаў былі падпісаныя асабіста Білам Гейтсам.

Апошняе дзяўчына называе самым важным. «Я заўсёды ахвярую грошы на дабрачыннасць, але заўсёды няшмат, бо сама не маю многа, – піша яна. Ад гэтага я ззяю са шчасця!»

***

«Сакрэтны Санта» (таксама Паліяна альбо Крыс Крынгл) – калядная традыцыя ананімнага абмену падарункамі ў суполцы людзей. Кожны ўдзельнік атрымлівае выпадковае імя ці адрас, куды мусіць адаслаць падарунак, а затым сам атрымлівае падарунак ад іншага выпадкова абранага чалавека.

Славуты мільярдэр, бізнэсовец і праграміст Біл Гейтс – адзін з самых багатых людзей у свеце (самы багаты з 1996 па 2007 і ў 2009 ды 2013 гадах). Таксама вядомы тым, што ахвяруе на дабрачыннасць мільярды даляраў. Фонд Біла і Мелінды Гейтс – найвялікшы ў свеце дабрачынны фонд, які выдае грошы на лекаванне СНІД, сухотаў, малярыі і іншых хваробаў, імунетызацыю дзяцей Індыі і Афрыкі, удасканаленне адукацыі ў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?